У Мінску пройдзе спецыяльны паказ фільма «Хаціка» па-беларуску з вольным уваходам для гадаванцаў

Опубликовано: 26/06/2019 - 11:13
velcom cinema, velcom, кино на белорусском, Хатико

2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у Мінску пройдзе спецыяльны OKDog-паказ фільма «Хаціка» на беларускай мове. Далучыцца да мерапрыемства ў арт-прасторы ОК16 можна будзе разам са сваім гадаванцам. Пераклад і агучка, а таксама паказ фільма будуць рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды» і яго генеральным партнёрам velcom | A1 пры ўдзеле cацыяльнага гарадскога праекта OkiDog. 5-7 ліпеня фільм у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатрах Мінска.

У Міжнародны дзень сабак праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам прэм’еру фільма «Хаціка» – адной з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека – на беларускай мове. Упершыню за час існавання праекта на паказ можна будзе прыйсці разам з чатырохногімі сябрамі. Dog-friendly-сеанс пройдзе ў партнёрстве з грамадскім праектам OkiDog, які імкнецца сфарміраваць у гарадах Беларусі камфортнае асяроддзе для ўладальнікаў сабак і іх гадаванцаў.

Незвычайны паказ адбудзецца 2 ліпеня на вялікім экране культурнай прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Збор гасцей з 18:30. Пачатак паказу ў 19:30. Сеанс бясплатны, але з абмежаванай колькасцю месцаў. Каб трапіць на паказ, трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Пасля спецыяльнай прэм’еры фільм з’явіцца ў пракаце: стужку пакажуць 5, 6 і 7 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах «Масква» і velcom cinema.

Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця адной японскай сям’і. Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі – гэта апавяданне  аб сапраўднай вернасці. Прафесар Уілсан падабраў сабаку пароды акіта-іну, калі той быў яшчэ шчанюком. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Падрабязная інфармацыя аб паказах І праекце «Беларускія ўікэнды» – на сайтах kinakong.by и velcom.by.

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (1 оценка)
Загрузка...

Подписывайтесь на наш канал в «Яндекс.Дзен»

Яндекс.Метрика