Приложение Бетера на Андроид

В Беларуси появилась своя "Берлинская стена"

Опубликовано: 31/10/2000 - 11:39

Как сообщает "Биржа информации", Гродзенская кiрха суботнiм вечарам сабрала гродзенцау на мiжанароднае спатканне бардау "Нябачны мур". Iмпрэза атрымалася беларуска-нямецкай. У канцэрце принялi удзел Дытэр Калька (Лейпцыг), гродзенскi бард Вiктар Шалкевiч i Алесь Камоцкi з Мiнску. У якасцi спецiыяльнага госця выступiу Андрэй Мельнiкау. Людзей было няшмат. Дзякуючы гэтаму атмасфера у прахалоднай кiрсе была вельмi прыязная. Назва канцэрту "Нябачны мур" сымбалiчная и для немцау, и для беларусау. 10 год таму немцы пазбавiлiся нямецкага муру, што з`вiлася сымбалем падзелу Еуропы. Зараз беларусы не могуць пазбавiцца нябачнага муру, якi паустау у iх свядомасцi. Ён перашкаджае вызвалiцца ад савецкай хваробы - непрыязнi да захаду и жадання вярнуцца у камунiстычнае мiнулае. Карацей, атрымалася,што мур "перамясцiуся" з Германii на Беларусь. Кожны слухач канцэрту атрымау прыгожы ружовы буклет з партрэтами ды бiяграфiямi выканауцау. В радкоу пад здымкам Дытэра Калькi даведваюся, што ён быу выгнаны з ВНУ па палiтычных матывах. Пасля слухау лекцыi па лiтаратуры i псiхалогii у Лейпцыгу и Цюрыху. З 80-х - выканауца уласных песень i лiтаратар. Дытэр Калька выдау тры зборнiкi з прозай ды вершамi, пять спеуных праграм i адну п`есу. Мерапрыемства праводзiлася у рамках беларуска-нямецкага праекту культурных праграм пад патранажам iнстытута Гёте у Мiнску. Выставы, лiрычныя чытаннi, прагляд нямецкiх фiльмау паводле праекту адбываюцца у сталiцы, а таксама iншых абласных цэнтрах Беларусi. Гродзенскую сустрэчу бардау побач з Гётаускiм iнстытутам арганiзавали грамадскае аб`яднанне "Культурны праект" (Мiнск) i гродзенская арганiзацыя "Заходнебеларуская iнiцыятыва". Грамадскае аб`яднанне "Ратуша", гродзенская лютэранская суполка, аб`яднанне "Дыярыюш" i фонд IDEE дапамаглi правесцi канцэрт.

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет

Новости по теме

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика