Приложение Бетера на Андроид

Серыя прамых трансляцый са сцэны Купалаўскага тэатра на VOKA пачнецца з «Радзіва «Прудок»

Опубликовано: 17/09/2019 - 15:56
спектакль в театре

У год 100-гадовага юбілею Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы відэасервіс VOKA адкрывае серыю прамых трансляцый лепшых спектакляў тэатра паказам культавай пастаноўкі «Радзіва «Прудок» па кнізе Андрэя Горвата.

Сам спектакль будзе ісці ў Купалаўскім тэатры 21 верасня. Упершыню ў гісторыі тэатра ўбачыць яго змогуць не толькі гледачы, якія прысутнічаюць у зале, але і ўсе жадаючыя – дзякуючы бясплатнай прамой трансляцыі на відэасервісе VOKA. Стрым будзе даступны ў Full HD-якасці, а адначасовыя здымкі адразу на некалькі камер з розных ракурсаў дапамогуць у поўнай меры атрымаць асалоду ад кожнага моманту спектакля, разглядзець і ацаніць усе нюансы акцёрскай гульні і рэжысёрскай задумы.

Гледачамі трансляцыі стануць і госці тэатральнага пікніка, які пройдзе ў Аляксандраўскім скверы 21 верасня з 12:00 да 23:00. Ім VOKA дасць магчымасць глядзець спектакль прама на вуліцы – на вялікіх экранах побач з тэатрам. Прыйсці на пікнік могуць усе жадаючыя: уваход на мерапрыемства свабодны.

Cпектакль «Радзіва «Прудок», створаны рэжысёрам Раманам Падалякам па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата, адкрывае серыю прамых трансляцый са сцэны Купалаўскага не выпадкова: менавіта з яго падтрымкі ў 2018 годзе пачалася гісторыя супрацоўніцтва тэатра і кампаніі А1. А ў гэтым годзе кампанія выступае генеральным партнёрам юбілейнага сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Усяго ў гонар 100-годдзя старэйшага беларускага тэатра VOKA плануе паказаць 11 розных спектакляў Купалаўскага – па адной пастаноўцы ў месяц на працягу юбілейнага сезона. Каб максімальна наблізіцца да ўнікальнай атмасферы тэатральнага дзеяння, трансляцыі будуць даступны выключна ў прамым эфіры. Затое глядзець іх можна будзе ў любым кутку Беларусі, з любой прылады, у сетцы любога аператара – і бясплатна. Неабходна толькі аўтэнтыфікацыя карыстальніка ў праграме VOKA ці на сайце voka.tv па нумары мабільнага тэлефона. Сачыце за самымі цікавымі падзеямі юбілейнага сезона Купалаўскага тэатра разам з VOKA!

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (1 оценка)

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика