Карыстальнікі сацсетак і кінакрытыкі вызначылі тры лепшых фільма беларускага кінарэйтынгу

Опубликовано: 20/08/2018 - 19:01
 CINEVOKA , VOKA і MEGOGO, velcom

Не так даўно ў сеціве з’явіўся рэйтынг з 50 фільмаў, якія, на думку кінакрытыкаў, хаця б раз у жыцці павінен паглядзець кожны беларус.

Ініцыятары актыўнасці – VOKA і MEGOGO – пайшлі далей і прапанавалі карыстальнікам сацсетак на падставе рэйтынгу вызначыць тройку лепшых фільмаў, якія будуць агучаны на беларускую мову і размешчаны ў спецыяльным раздзеле на VOKA.

На працягу пяці раўндаў карыстальнікі галасавалі за лепшыя, на іх думку, карціны на старонках VOKA ў сацыяльных сетках. Дзесятка суперфіналістаў выглядала так:

1) «Уцёкі з Шоўшэнка»;
2) «Пятля часу»;
3) «Залегчы на дно ў Бруге»;
4) «Агідная васьмёрка»;
5) «Ла-Ла-Лэнд»;
6) «РЭД»;
7) «Бруд»;
8) «Сямёра псіхапатаў»;
9) «Джон Уік 2»;
10) «Даласкі клуб пакупнікоў».

У кожным раўндзе сваім меркаваннем дзялілася па меншай меры 1 тыс. чалавек, а агульная колькасць ўдзельнікаў галасавання на папярэднім этапе склала 6198. Па выніках суперфіналу была вызначана тройка пераможцаў рэйтынгу.

Адназначным лідэрам стала драма «Уцёкі з Шоўшэнка», якая набрала найбольшую колькасць галасоў. Другое і трэцяе месцы падзялілі мюзікл «Ла-Ла-Лэнд» і драма «Даласкі клуб пакупнікоў». Акрамя галасавання карыстальнікаў пры вызначэні фінальных вынікаў арганізатары ўлічвалі меркаванне беларускіх кінакрытыкаў.

Незалежна ад таго, як менавіта размеркаваліся месцы ў першай тройцы, усе тры фільма-пераможцы беларускага кінарэйтынгу будуць перакладзеныя і агучаныя на беларускую мову прафесійнымі акцёрамі, а затым папоўняць сабою калекцыю кіно на беларускай мове ў раздзеле CINEVOKA сервісу лічбавага тэлебачання VOKA aд velcom. Сёння ў ім даступна 17 фільмаў у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і анімацыйных стужак для ўсёй сям’і. Найбольш папулярнымі сярод карыстальнікаў з’яўляюцца карціны «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку», «Рыбка Поньё», «Гэта цудоўнае жыццё», «Кніга Ілая», «Маленькі Прынц».

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет
Загрузка...
Яндекс.Метрика