Вясновыя канікулы і «Беларускія ўікэнды»: якiя фільмы пакажуць у Мінску?

Опубликовано: 15/03/2019 - 14:13
Кінаконг, Мой сябар жырафа, Беларускія ўікэнды

Праект «Беларускія ўікэнды» плануе парадаваць гледачоў спецыяльнымі паказамі стужак, прызначаных пераважна для дзіцячай аўдыторыі, аднак цікавых для ўсіх аматараў добрага кіно на роднай мове. Гаворка ідзе пра фільмы «Шторм: палаючы ліст» і «Мой сябар жырафа». Агучку і пераклад фільмаў на беларускую мову выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Паказы абедзвюх гэтых карцін у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» ўжо збіралі поўныя залы ў кінатэатрах Мінска і іншых гарадоў Беларусі. У хуткім часе гледачоў чакае магчымасць яшчэ раз сустрэцца з іх героямі.

Акунуцца ў атмасферу Еўропы эпохі Рэфармацыі і ўзгадаць гісторыю 12-гадовага Шторма Вотана, якому належыць выратаваць каштоўны рукапіс Марціна Лютэра ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотана, — ад інквізіцыі, можна будзе 16 сакавіка ў мінскіх кінатэатрах «Аўрора» і «Дом кіно».

А ў дні школьных канікул праект «Беларускія ўікэнды» запросіць дзяцей і іх бацькоў на паказы сямейнага фільма «Мой сябар жырафа» – чароўнай гісторыі аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачай жырафы па імені Раф, якія настолькі прывыклі заўсёды быць побач адзін з адным, што нават у першы клас таксама збіраюцца ісці разам, што б ні казалі на гэты конт дарослыя. Стужка стала адной з самых касавых за апошні год і ўвайшла ў ТОП-5 рэйтынгу мінскага кінапракату па выніках першага ўікэнда верасня. 25 сакавіка яе можна будзе паглядзець у «Доме кіно», а 27 і 28 сакавіка – у кінатэатры «Цэнтральны».

Квіткі на паказы фільма можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. Сачыць за навінамі «Беларускіх уікэндаў» і раскладам сеансаў можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (1 оценка)
Загрузка...

Яндекс.Метрика