Приложение Бетера на Андроид

Упершыню на беларускай мове: беларускія старшакласнікі прадставяць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk

Опубликовано: 14/05/2019 - 15:04
TEDxYouth@Minsk, velcom | A1, TEDxMinsk

18 мая 10 фіналістаў сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH прэзентуюць свае ідэі, каб зрабіць свет лепшым, на першай у Беларусі беларускамоўнай інтэлектуальнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Асаблівасцю канферэнцыі TEDxYouth@Minsk стане і той факт, што ўпершыню ў гісторыі TED-руху ў нашай краіне ўсе спікеры будуць выступаць выключна на беларускай мове. Рэгістрацыя ўжо завершана, але паглядзець прамую трансляцыю на відэасервісе VOKA можна будзе па спасылцы.

Спікерамі TEDxYouth@Minsk стануць 10 беларускіх старшакласнікаў – фіналістаў рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH. Па яго ўмовах, навучэнцам 10-х і 11-х класаў было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры і інклюзіі, зняць пра гэта відэаролік і размясціць яго ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH. Журы было прадстаўлена амаль 100 праектаў ад старшакласнікаў з усёй Беларусі.

Фіналістамі velcom YOUTH і ўдзельнікамі TEDxYouth@Minsk сталі Iлля Баркоўскі, Анастасія Шор, Максім Хамета, Крысціна Байко, Сяргей Берлін, Цімафей Стамброўскі, Паліна Мураева, Мікіта Абрамчук, Юлія Стэфняк, Артур Царыковіч – навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў Мінска, Гомеля, Жодзіна, Брэста, Слуцка і Вілейкі. Для большасці з іх удзел у канферэнцыі – першы вопыт публічных выступленняў перад такой вялікай аўдыторыяй. Першую магчымасць быць пачутымі шырокай аўдыторыяй атрымаюць і іх ідэі – ад праекта па распрацоўцы турыстычнага брэнда роднага горада і інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў да відовішчных інтэрактыўных урокаў фізікі і хіміі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Маштабная маладзёжная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk – адно з мерапрыемстваў лакальнага руху TEDx у Беларусі. Яму папярэднічала «дарослая» канферэнцыя TEDxMinsk, на якой удзельнікі праекта velcom YOUTH прысутнічалі ў якасці гасцей, каб на ўласныя вочы паназіраць за майстрамі публічных выступленняў, набыць карысны вопыт і прасякнуцца духам і філасофіяй TED. 18 мая на сцэне Prime Hall гэты досвед спатрэбіцца кожнаму з іх, бо галоўнымі героямі ў гэты дзень будуць яны самі і іх ідэі.

«Мы ўпэўненыя, што беларуская моладзь мае вялікі патэнцыял для таго, каб ужо сёння прыдумляць і рабіць нешта новае, цікавае і карыснае для ўсяго грамадства. Каб прадэманстраваць гэтыя здольнасці, даць магчымасць юным і таленавітым падлеткам паспрабаваць уласныя сілы ў цікавай для іх справе, і быў створаны сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH. Ён праводзіцца першы год, але ўжо паспеў ператварыцца ў адну з ключавых ініцыятыў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці для кампаніі velcom | A1. Мы спадзяемся, што праекты, якія будуць прадстаўлены на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, як і іх аўтары, атрымаюць свой шанс на шырокую вядомасць і поспех», – адзначыў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1.

Выступленні спікераў будуць ацэньваць эксперты ў сферах культуры, тэхналогій і інклюзіі, майстры публічных прамоў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыйнага камітэта праекта. Мэтай работы журы стане вызначэнне тройкі лепшых праектаў. Іх аўтары будуць аб’яўлены пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і паедуць на канферэнцыю TEDx у Аўстрыю. Акрамя таго, усе 10 фіналістаў атрымаюць у якасці каштоўных прызоў смартфоны iPhone Xs.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіцца кампаніяй velcom | A1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика