Приложение Бетера на Андроид

У 15 кінатэатрах Мінска пакажуць новы сямейны фільм «Мой сябар жырафа» на беларускай мове

Опубликовано: 22/08/2018 - 11:02
Мой сябар жырафа, velcom,  Мікалай Брэдзелеў, Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім

Напярэдадні новага навучальнага года ў 15 кінатэатрах Мінска пакажуць фільм на беларускай мове для ўсёй сям’і. Сеансы новай стужкі «Мой сябар жырафа» рэжысёра Барбары Брэдэра (Нідэрланды) пройдуць у сталіцы з 30 жніўня па 12 верасня. Спецыяльны прэм’ерны паказ з удзелам амбасадара Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь Паўла ван Ааствейна адбудзецца ў кінатэатры «Масква» 30 жніўня ў 19:00. Пераклад і беларускі дубляж фільма ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.

«Мой сябар жырафа» – гэта чароўная гісторыя аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачага жырафа па імені Раф. Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап, – будучы першакласнік, і з рафам яны не разлі вада: разам выраслі і разам хочуць пайсці ў школу. Але вось няўдача: дарослыя лічаць, што жырафе школа непатрэбная, і ў першы клас Дзікечэ пойдзе адзін. Як сябры справяцца з гэтым выклікам, ці зможа Раф пайсці ў школу разам з гарэзам Дзікечэ і як правяраецца сапраўднае моцнае сяброўства, можна даведацца з новага фільма, знятага паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія таксама, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас.

З 30 жніўня да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Дом кіно», «Кіеў», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны» і Falcon club,  а таксама ў кінатэатрах сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema. З 6 па 12 верасня фільм «Мой сябар жырафа» можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Кіеў», «Мір» і «Ракета». У кінатэатрах «Дом кіно» і «Піянер» апошнія сеансы стужкі пройдуць 8-9 верасня.

«Той факт, што фільмы «Беларускіх уікэндаў» дэманструюцца ў кінатэатрах па ўсім горадзе, сведчыць аб тым, што праект выйшаў на новы ўзровень. Прыемна, што для многіх маленькіх гледачоў «Мой сябар жырафа» стане першай магчымасцю паглядзець кіно на беларускай мове. Мы таксама рады знаёміць беларускіх гледачоў з кінематографам розных краін, у дадзеным выпадку – Нідэрландаў», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

«З кожным новым фільмам мы імкнемся зрабіць так, каб глядзець кіно на беларускай мове прыходзілі не толькі тыя, хто ўвесь чась на ёй размаўляе, але і тыя, хто б хацеў чуць родную мову часцей. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць пераклад фільма, які будзе зразумелы і дарослым, і дзецям. «Мой сябар жырафа» – гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя для ўсёй сям’і, ідэальны фільм для паходу ў кіно 1 верасня», – лічыць кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Пасля пракату ў кінатэатрах фільм будзе даступны на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». У ім прадстаўлены 17 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку агучаныя ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Прыгоды Падынгтана», «Жонка аглядальніка заапарка». Раздзел «CINEVOKA – кіно па-беларуску» даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

У рамках проекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых  замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» и «Вецер мацнее». Цяпер калекцыю папаўняе і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа». Гэта трэцяя па ліку стужка, якая, як і «Маленькі прынц» і «Шторм», будзе паказаная не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах краіны.

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (1 оценка)

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика