Приложение Бетера на Андроид

Фінальны сезон «Гульні тронаў» будзе выходзіць на беларускай мове

Опубликовано: 29/04/2019 - 17:19
CINEVOKA, VOKA Вiдэа, velcom, VOKA, кино на белорусском, Гульня тронаў

Відэасервіс VOKA працягвае папаўняць калекцыю серыялаў, даступных да прагляду ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску», сенсацыйнай навінкай: беларускія прыхільнікі «Гульні тронаў» могуць глядзець новыя серыі апошняга сезона на роднай мове практычна адразу ж пасля іх сусветнай прэм’еры!

Першыя дзве серыі заключнага сезона самага папулярнага серыяла ў жанры фэнтэзі за ўсю гісторыю тэлебачання ўжо можна знайсці на платформе ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Астатнія эпізоды будуць з’яўляцца ў беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасля афіцыйнага рэліза.

«Мы абяцалі, што ў раздзеле CINEVOKA поруч з лепшымі фільмамі будуць з’яўляцца і самыя папулярныя серыялы. «Гульня тронаў» за восем гадоў са шматабяцальнага праекта паспела ператварыцца ў культавую сагу, за падзеямі якой з заміраннем сэрца сочаць мільёны гледачоў па ўсім свеце. Мы ўпэўненыя, што гэты серыял стане належным папаўненнем беларускамоўнага кантэнту відэасервіса VOKA і падорыць нашым карыстальнікам не адну гадзіну яскравых эмоцый і сапраўднага задавальнення ад прагляду», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Сачыць за перапетыямі барацьбы прэтэндэнтаў на трон Сямі каралеўств адзін з адным, а чалавецтва –з нашэсцем Белых хадакоў на чале з Каралём ночы карыстальнікі відэасервіса VOKA змогуць у рамках падпіскі на пакет «Амедыятэка». Новыя серыі восьмага сезона «Гульні тронаў» выходзяць раз на тыдзень па панядзелках – адначасова з сусветнай прэм’ерай.

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика