Приложение Бетера на Андроид

50 тысяч гледачоў паглядзелі фільмы на беларускай мове ў кінатэатрах. Наступны – «Цвёрды арэшак»

Опубликовано: 29/11/2018 - 12:03
velcom, Мікалай Брэдзелеў, Беларускія ўікэнды, Андрэй Кім, VOKA, киноафиша

За два гады фільмы праекта «Беларускія ўікэнды» наведалі 50 тысяч гледачоў. Сімвалічны рубеж быў дасягнуты па выніках паказу анімацыі «Неверагодны містар Фокс», якая ўвайшла ў Топ-5 самых касавых фільмаў мінскага кінапракату. Арганізатары не спыняюцца на дасягнутым і аб’яўляюць калядны кінамарафон: упершыню ў мінчан з’явіцца ўнікальная магчымасць правесці перадсвяточныя ўікэнды з кіно на беларускай мове. Першым фільмам праграмы стане «Цвёрды арэшак» з Брусам Уілісам у галоўнай ролі. Па традыцыі пераклад і агучку фільма выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. У пракаце стужка будзе з 7 да 9 снежня.

«Беларускія ўікэнды» паказваюць зайздросную дынаміку: у 2016 годзе фільмы праекта паглядзелі 4,8 тысячы чалавек, у 2017-м кіназалы з карцінамі на беларускай мове сабралі 21 тысячу чалавек, агульная колькасць гледачоў у 2018 годзе ўжо перавысіла 25 тысяч чалавек. За ўвесь час у рамках «Беларускіх уікэндаў» паказалі 17 фільмаў, сеансы прайшлі ў 40 гарадах Беларусі, ахапіўшы больш за 60 кінатэатраў па ўсёй краіне. Некаторыя фільмы праекта паставілі асабістыя рэкорды: стужку «Шторм» наведалі 12 тысяч гледачоў, а «Мой сябар жырафа» і «Неверагодны містар Фокс» сталі лідарамі мінскага кінапракату. Жанравы дыяпазон змяшчае карціны на любы густ: ад сямейных і дзіцячых фільмаў і анімацыі да прыгодніцкіх камедый, баевікоў і драм.

Калядны марафон ад «Беларускіх уікэндаў» пройдзе з 7 снежня да 13 студзеня ў найлепшых кінатэатрах горада. Першым фільмам праграмы стане агучаны па-беларуску «Цвёрды арэшак» (1988) з Брусам Уілісам у галоўнай ролі. Пасля гэтага ў кінатэатрах з’явяцца і іншыя карціны, якія сталі сапраўднай класікай навагодняга кіно. Мінчане ўбачаць прытчу аб простых цудах – намінаваны на «Оскар» культавы калядны фільм «Гэта цудоўнае жыццё» (1947), а таксама любімую многімі знакамітую камедыю «Адзін дома» (1990).

«Праграма «Беларускіх уікэндаў» змяшчае як зусім новыя работы – напрыклад, фільмы «Шторм» і «Мой сябар жырафа», якія дэбютавалі ў айчынным пракаце менавіта па-беларуску, – так і рэтраспектыўныя паказы, такія як першы мультфільм Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс». Калядны кінамарафон – гэта любімыя многімі дарослымі і дзецьмі культавыя навагоднія стужкі, кожная з якіх упершыню з’явіцца на вялікіх экранах у беларускай агучцы», – адзначыў кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

«Цвёрды арэшак» па-беларуску можна будзе ўбачыць з 7 да 9 снежня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Баявік расказвае гісторыю былога паліцэйскага Джона МакКлейна. Напярэдадні Новага года ён трапляе на калядны прыём, госці якога становяцца заложнікамі тэрарыстаў. Сярод іх і жонка МакКлейна. «Цвёрдаму арэшку» трэба будзе не толькі справіцца з небяспечнай для жыцця сітуацыяй, прадухіліўшы вялікую колькасць ахвяр, але і выратаваць свае стасункі з жонкай.

«Два гады таму фільмы на роднай мове былі даступныя толькі ў адным сталічным кінатэатры. Сёння найлепшыя карціны сусветнага кінематографа ў прафесійнай беларускай агучцы можна паглядзець як у сталіцы, так і ў многіх гарадах краіны. «Беларускія ўікэнды» працягваюць пашыраць сваю геаграфію і набіраюць папулярнасць не толькі сярод мінскіх кінаманаў, але і ў рэгіянальным пракаце. Гэта адзін з прыемных вынікаў супрацоўніцтва velcom з кампаніяй «Кінаконг», і мы імкнёмся нарошчваць гэтую дынаміку», – паведаміў аб развіцці праекта кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненыя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», а таксама першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс». 50 культавых работ сусветнага кінематографа ў беларускай агучцы, у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» фільмы «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку», можна паглядзець на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Гэты раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

Сачыць за навінамі «Беларускіх уікэндаў» і раскладам сеансаў можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

 

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика