Приложение Бетера на Андроид

1000 чалавек з 5 краін. У Мінску прайшла масавая дыктоўка па беларускай мове

Опубликовано: 03/06/2019 - 14:22
1000 чалавек з 5 краін. У Мінску прайшла масавая дыктоўка па беларускай мове

У Мінску правялі масавую дыктоўку па беларускай мове. Заяўкі на ўдзел у «Агульнай дыктоўцы» падалі каля тысячы чалавек. Акцыю ў падтрымку беларускай мовы правяла кампанія «Лідскае піва». Упершыню ў гісторыі праекта заяўкі на ўдзел паступілі з Амерыкі, Расіі, Украіны і Польшчы.

«Агульная дыктоўка» стартавала 1 чэрвеня ў 12 гадзін па мінскім часе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прамую трансляцыю вёў партнёр праекта – канал "Культура" Беларускага радыё. Такім чынам, многія ўдзельнікі змаглі напісаць дыктоўку выдалена, далучыўшыся да прамога эфіру радыёканала.

Спецыяльна для дыктоўкі папулярны сучасны пісьменнік Андрусь Горват, аўтар беларускага бестселеру “Радзіва “Прудок”, адаптаваў фрагмент аднаго са сваіх твораў, каб удзельнікі маглі па вартасці ацаніць багацце і самабытнасць беларускай мовы. Ідэю праекта падтрымалі і акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія прыйшлі павітаць удзельнікаў “Агульнай дыктоўкі”. У якасці «настаўнікаў» тэкст прадыктавалі салісты гурта NaviBand, якія ў сваёй творчасці актыўна папулярызуюць беларускую мову.

«Агульная дыктоўка» праводзіцца ў трэці раз і сёлета стала рэкорднай па колькасці ўдзельнікаў. Акцыя аб'ядноўвае людзей неабыякавых да беларускай мовы і традыцый. У гэтым годзе ў нас атрымалася значна пашырыць геаграфію праекта. За кошт радыётрансляцыі да нашай ініцыятывы ўпершыню далучыліся жыхары іншых краін, – адзначыла дырэктар па маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Ірына Капілава. – З кожным годам «Агульная дыктоўка» аб'ядноўвае ўсё больш удзельнікаў, партнёраў, зорных гасцей. Мы разлічваем і надалей шырока трансляваць каштоўнасці беларускай культуры, якія цесна ўзаемазвязаны з каштоўнасцямі нашай кампаніі».

Адразу пасля дыктоўкі арганізатары апублікавалі тэкст на старонцы праекта (https://lidskae.by/tekst-agulnay-dyiktouki/), каб удзельнікі маглі самастойна праверыць сябе. Акрамя таго, усе працы правераць прафесійныя філолагі, пасля чаго арганізатары вышлюць кожнаму ўдзельніку вынікі разам з электронным сертыфікатам аб удзеле, а выдатнікі атрымаюць яшчэ і памятныя прызы.

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (2 оценок)

Что делать, если Марафон зеркало не работает

Яндекс.Метрика